Метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў ГПД

18.12.2020

   18.12.2020 у Альшанскай сярэдняй школе прайшло метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў ГПД па тэме: “Арганізацыя выхаваўчых і забаўляльных мерапрыемстваў у групе падоўжанага дня”

 

   Форма работы: семинар-практыкум

 

   Пытанні для абмеркавання:

  1. Абмен вопытам па развіццю пазнавальнай цікавасці на занятках у ГПД.
  2. Формы і метады фарміравання пазнавальнай цікавасці ў малодшых школьнікаў на занятках у ГПД. (Еўдакімовіч К.С.)
  3. Наведванне і аналіз адкрытага мерапрыемства ў 1 “Г” класе. (Місюра К.В.)

 

   Выхавальнік 1 “Г” класа, Кацярына Васільеўна, падрыхтавала і правяла са сваім класам выхаваўчае мерапрыемства “Разумнікі і разумніцы”.

   Мерапрыемства было праведзена з мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, выхавання цікавасці вучняў да школьных прадметаў.