Віншуем з узнагародай і зычым далейшых перамог!

09.04.2020 г.

   Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу відэаблогераў “Грошы маюць значэнне”,  які праходзіў сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларуь.

    У гэтым конкурсе было прадстаўлена 422 работы. Вельмі прыемна, што менавіта вучні нашай установы адукацыі, а гэта ўдзельнікі занятка па інтарэсах “Школьны журналіст” пад кіраўніцтвам Максіма Васільевіча Піваварэвіча – Іван Германовіч, Марыя Садчанка, Аліна Тарасевіч (11 “А” клас), Дзіяна Пашкевіч (7 “Б” клас), Мікіта Ранцэвіч і Наталля Чарвінская (7 “В” клас), атрымалі ўзнагароду. Іх заахвочвальны прыз склаў 400 рублёў.

    Віншуем з узнагародай і зычым далейшых перамог!