Вечер встречи выпускников 2018

27.01.2018

27 студзеня адбылася традыцыйная школьная сустрэча з
выпускнікамі – хвалюючы і доўгачаканы момант.
Утульная зала сабрала выпускнікоў школы, педагогаў, вучняў
школы.
Былыя вучні ўспаміналі бесклапотныя, вясёлыя гады, праведзеныя
ў родных сценах. Адчувалася, што яны прыйшлі сюды для таго, каб
хоць на нейкі час вярнуцца ў чароўны свет дзяцінства і юнацтва, любові і надзеі. А дапамаглі ім у гэтым вучні школы, якія падрыхтавалі і прадставілі святочную праграму.
У сваю чаргу выпускнікі падзяліліся сваім вопытам, жыццёвай
мудрасцю, выказалі шчырыя, цёплыя словы падзякі настаўнікам школы.
Дзякуй усім, хто наведаў родную школу! Школа заўсёды чакае
сваіх выпускнікоў. Да новай сустрэчы!