Ярмарка профессий “Кем я хочу быть”

03.02.2018

03 лютага ў 6 “Г” класе адбылося выхаваўчае мерапрыества ў форме кірмаша прафесій “Кім я хачу быць”.
Галоўная мэта - стварыць умовы для фарміравання ў вучняў жадання авалодаць пэўнай прафесіяй і зрабіць правільны выбар, крочыла праз усё мерапрыемства. Спачатку настаўнік і дзеці абмеркавалі намаляваныя дома малюнкі з выявамі прафесіі сваёй мары і эпіграф, што быў на дошцы. Далей настаўнік пазнаёміў вучняў з асноўнымі правіламі выбару прафесій. Пасля
дзецям была прапанавана гульнявая праграма: вучні адгадвалі назвы прафесій па асноўных прыладах працы, па самых неабходных якасцях для кожнай прафесіі, адгадвалі загадкі, называлі прафесіі на літару, з якой пачыналася іх імя , збіралі пагаворкі. На картках вучні размяркоўвалі прафесіі на прафесіі фізічнай і разумовай працы. Настаўнік дапамог дзецям разабрацца з паняццямі “прафесія” і “пасада”. У канцы мерапрыества вучні разам з настаўнікам, стоячы ў крузе, падвялі вынікі выхаваўчага мерапрыемства, якія закончыліся сказамі “На пачатку мерапрыемства я хацеў стаць…” і “Зараз я хочу быць…”.