Агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме: «Сучасныя дзеці: прастора праблем і рашэнняў»

22.03.2018

22.03.2018 года ў сценах школы быў праведзены агульнашкольны
бацькоўскі сход па тэме: «Сучасныя дзеці: прастора праблем і
рашэнняў»
У парадак сходу ўключаны наступныя пытанні:
1.Стан вучэбных дасягненняў і наведвання вучнямі школы.
Вынікі паспяховасці і паводзін вучняў за 1-е паўгоддзе.
Нам. дырэктара – Сыса Д.А.
2. Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх у канікулярны час:
- прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму;
захаванне правіл дарожнага руху. Навыкі бяспечных і адказных
паводзін.
Нач. ДАІ – Кавальскі В. І.
3. Прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Дысцыплінарная адказнасць вучняў.
Педагог сацыяльны – Струг А.М.
Нач. ІСН – Вячорка С. С.
4. Бяспека пры ўскрыцці вадаёмаў ад лёду
Начальнік Д-Гар.спас.станцыі Драня Вас.Пятр.

5. Асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі
Ст. інспектар Сімончык А.В.
6. Хваробы зубоў, іх класіфікацыя, сімптомы і лячэнне
Стаматолаг - Кардаш В.І.
7. Духоўнае станаўленне асобы ў сям'і. Фарміраванне прававой
адказнасці ў дзіцяці.
Настаяцелі праваслаўнага храма і храма ХВЕ

8. Сустрэча бацькоў з класнымі кіраўнікамі.