«Хрустальны журавель» у нашай школе

25.04.2018

«Хрустальны журавель» - гэта клуб, у які ўваходзяць настаўнікі-
фіналісты і пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”.
Галоўная задача рэспубліканскага семінара-акцыі – стварэнне ўмоў для развіцця ініцыятывы творча працуючых настаўнікаў.
Дзяліліся вопытам 12 настаўнікаў з розных куткоў нашай Радзімы.
З прывітальным словам звярнуўся да гасцей начальнік аддзела
адукацыі, спорту і турызму Столінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Вячорка.
Пра дзейнасць клуба паведаміў кіраўнік цэнтра развіваючых
педагагічных тэхналогій дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія
паслядыпломнай адукацыі” Іван Віктаравіч Фёдараў. Ён пазнаёміў
прысутных з членамі клуба, якія праводзілі вельмі цікавыя і карысныя для усіх настаўнікаў Столінскага раёна майстар-класы.
З вялікай падзякай выступіла перад калектывам Альшанскай сярэдняй школы №2 загадчык метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка, якая пажадала нашым настаўнікам таксама стаць членамі клуба “Хрустальны журавель”.