ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКІ

21.11.2018

21 лістапада ў школе прайшло метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў I-й ступені. Вучні 4 “А” класа пад кіраўніцтвам свайго класнага кіраўніка Піваварэвіч Ганны Пятроўны запрасілі ўсіх жадаючых на Вячоркі.
 Вячоркі ўсім  запомніліся сваімі песнямі і жартамі, непаўторным каларытам вуснай народнай творчасці. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў -  выклікаць павагу ў сучаснага пакалення да сваёй культуры і традыцый, зацікавіць родным фальклорам. Бо той, хто шануе і беражэ сваю Спадчыну, сам выклікае павагу.