Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў II і III-й ступеней

28.02.2019

28.02.2019 у Альшанскай сярэдняй школе №2 адбылося метадычнае
аб’яднанне класных кіраўнікоў II і III-й ступеней навучання па тэме:
“Інфармацыйнае суправаджэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў школе”


Форма работы: абмен вопытам
Пытанні для абмеркавання:
1. Класны кіраўнік у сетцы Інтэрнэт: суправаджэнне працэсаў
сацыялізацыі падлеткаў у інтэрнэт-прасторы. (Г.М.Мельнік)
2. Навучанне дзяцей і падлеткаў бяспечным паводзінам у сетцы
Інтэрнэт. (А.У.Пузейчук)
3. Эфектыўнае ўзаемадзеянне з сям’ёй па праблеме бяспечных
паводзін вучняў у інтэрнэт-прасторы. (А.А.Андрэйчук)
4. Наведванне і аналіз адкрытага мерапрыемства ў 11 “А ” класе.
(І.К.Сімановіч)
Класны кіраўнік 11 “А” класа І.К. Сімановіч падрыхтаваў і правёў са
свсаім класам ток-шоу “Сацыяльныя сеткі: шкода ці карысць?”
Мерапрыемства было праведзена з мэтай стварэння асновы для
сацыялізацыі асобы навучэнцаў, навучання падлеткаў бяспечным паводзінам у сетцы Інтэрнэт.