Алімпійскія ўрокі "Брэстчына Алімпійская" для вучняў 5-8-ых класаў

12.03.2019

У дзяржаўнай установе адукацыі "АЛЬШАНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2" у лютым месяцы 2019 года былі праведзены Алімпійскія ўрокі "Брэстчына Алімпійская" для вучняў 5-8-ых класаў.

Сярод вучняў і бацькоў 5-х класаў ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае мерапрыемства " Мама, тата, я - спартыўная сям'я». У ім прынялі ўдзел 12 сем'яў. Усе ўдзельнікі былі падзелены на 2 каманды. Конкурсная праграма была разнастайнай: заданні на спрыт, кемлівасць, знаходлівасць, сілавыя практыкаванні, практыкаванні на цягавітасць. Журы пры падвядзенні вынікаў спартыўнага мерапрыемства адзначыла, што каманды выступалі дружна і ўпэўнена. Разрыў паміж камандамі па балах быў нязначным. Таму кожная сям'я была адзначана Ганаровай граматай.

У форме гульні  прайшло мерапрыемства ў 7 “А” класе “Брэстчына Алімпійская”. Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства: азнаямленне вучняў з алімпійцамі Брэсцкай вобласці.

У ходзе мерапрыемства дзеці першапачаткова пазнаёміліся з гісторыяй Алімпійскіх гульняў, выканалі творчае заданне, дзе адрознівалі зімовыя і летнія алімпійскія віды спорту.

На дошцы вучням была прадстаўлена прэзентацыя з алімпійскімі пераможцамі Брэстчыны, якіх яны добра запомнілі. Таксама была праведзена віктарына на тэматыку старажытных і сучасных Алімпійскіх гульняў.

З гісторыяй узнікнення Алімпійскіх гульняў пазнаёміліся вучні 6 “Г” класа. Новай стала інфармацыя пра значэнні колераў кругоў на сцягу, вызначэнне відаў спорту, што ўвайшлі у зімнія і ў летнія Алімпійскія гульні, знаёмства з Паралімпійскімі гульнямі. Вучні прагледзелі дакументальны фільм “З гісторыі ўзнікнення нацыянальнага алімпійскага камітэту” і прэзентацыю-фільм “Беларускія спартсмены на алімпійскім п’едэстале”. У канцы мерапрыемства вучням было прапанавана  расказаць, што цікавага яны даведаліся на занятку, што ім запомнілася.