Адзіны дзень інфармавання “Беларусь - краіна міру, сяброўства і добрасуседства”

26.09.2019

 Адзіны дзень інфармавання ў Альшанскай сярэдняй школе №2 для вучняў 8-11 класаў “ШАГ” 26.09.2019г. прайшоў па тэме “Беларусь- краіна міру, сяброўства і добрасуседства”.

На мерапрыемстве разглядаліся наступныя пытанні :

  1. Мір, адзінства і згода – сапраўдныя каштоўнасці чалавецтва.
  2. Беларусь-краіна яркіх спартыўных перамог.
  3. Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню.

   З паведамленнямі па дадзеных пытаннях выступілі класныя кіраўнікі 11-х класаў - Піваварэвіч М.В. і Крупкевіч М.М., якія падрабязна расказалі аб значымасці ўкаранення ідэалаў міру, як у адносінах унутры ўсіх краін і народаў, так і ў адносінах паміж імі.

   Прэзентацыі і відэаролікі, падрыхтаваныя сумесна вучнямі і настаўнікамі, яскрава прадэманстравалі вынікі ІІ Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матча Еўропа - ЗША. Практычна ўсе замежныя прадстаўнікі адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі дадзеных мерапрыемстваў. Гэта былі па-сапраўднаму святы сяброўства і яднання народаў, якія з’ядналі мільёны жыхароў Еўропы і ЗША. Вучні даведаліся аб значнай падзеі, якая адбудзецца ў Беларусі з чацвёртага па трыццатага кастрычніка 2019 года. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе пад лозунгам “Погляд на сучаснасць – крок у будучыню”. На мерапрыесмтве прысутнічаў кіраўнік ААТ “Новая Прыпяць” - Антановіч І.М., які з’яўляецца дэпутатам Савета Рэспублікі Беларусь. Ён адзначыў, што перапіс насельнітва – падзея дзяржаўнай значнасці, якая праводзіцца адначасова на тэрыторыі ўсёй краіны і рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб перапісе насельніцтва”.

    Усе прысутныя прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, падводзілі вынікі, рабілі высновы, расказвалі аб наведванні ІІ Еўрапейскіх гульняў, дзяліліся ўражаннямі.