КАРЫСНЫЯ КАНІКУЛЫ І ДОБРАЯ ТРАДЫЦЫЯ

06.11.2019

У Альшанскай сярэдняй школе №2 ужо каторы год сярод вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў праходзіць спартландыя «Тата, мама, я – спартыўная сям’я”.

6 лістапада адбылося чарговае такое спартыўнае свята.

Пры такой вялікай падтрымцы балельшчыкаў – грэх не старацца!

Усе, без выключэння, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!

Гэта якраз той выпадак, калі ўдзел значыць больш за перамогу.

Хоць, безумоўна, перамагчы хацелася!