Итоги 28.09.2024

У рамках шостага школьнага дня 28.09.2024 у ДУА «Альшанская сярэдняя школа №2» прайшоў «Дзень ўзаемадзеяння з сям'ёй»

   Класным кіраўніком 1 “Г” класа, Лемязой Ганнай Сцяпанаўнай, быў праведзены конкурс малюнкаў “Гэта я і мая сям’я”. Кожны вучань распавядаў пра традыцыі сваей сям’і.

2 “Г”      Бюро творчых находак “Прафесіі нашых мам”

3 “Г”      Конкурс малюнкаў “Мая сям’я”

У 4 “Г” класе, Трушынай А.В. быў праведзены вусны часопіс “Сям’я і сямейныя каштоўнасці” Трушына А.В. Вучні вучыліся ўзаемадзейнічаць без канфліктаў і высветлілі, што хлопчыкі і дзяўчынкі павінны сябраваць і дружна жыць у сваіх сем’ях.

У 5 “Г” і 7 “Г” класе прайшлі гутаркі і адкрытыя дыялогі “Мая сям’я – маё багацце”. Вучні прынеслі фота з сямейных альбомаў, выражалі сваё меркаванне аб ролі сям’і ў сучасным грамадстве. Усе адзінагалосна прыйшлі да высновы, што сям’я — гэта прытулак шчасця. Дзеці пісалі словы-асацыяцыі да кожнай літары ў слове сям’я, працягвалі прыказкі пра сям’ю, разгадвалі крыжаванку.