21.09.2024 Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
У рамках шостага школьнага дня у 1 “В”класе прайшоў вусны часопіс “Свет прафесій”, у 2 “В” класе прайшоў круглы стол на тэму “Першыя крокі да выбару прафесіі”. Вучні 1-2 класаў пашырылі першапачатковыя уяўленняў пра ролю працы ў жыцці людзей, пра свет прафесій. Ім прадставілася магчымасць "прымерыць на сябе розныя прафесіі" ў гульнявых сітуацыях.
У 3 “В” класе была арганізавана віктарына “У свеце прафесій”. На гэтым мерапрыемстве вучні нагадалі, якія прафесіі ёсць у нашай школе,распавядалі пра прафесіі сваіх бацькоў, дзядуль і г.д.
У 4 “В” класе прайшла гульня-віктарына “У свеце прафесій”. У ходзе гульні-віктарыны вучні разгадвалі загадкі, рэбусы. Тлумачылі і заканчвалі прыказкі і прымаўкі. Больш дакладна пазнаёміліся з прафесіяй касманаўта. Абмяркоўвалі адказнасьць і важнасць гэтайпрафесіі. На прыканцы мерапрыемства дзеці назвалі прафесіі, якія ў будучым хацелі сабе выбраць. Таксама зрабілі выснову, што аб выбары прафесіі трэба задумацца з дзяцінства.
5 “В” гульня –віктарына “Падарожжа ў краіну працавітасці”. Марыя Уладзіміраўна стварыла для вучняў цікавае падарожжа па краіне працавітасці, якое ўключала ў сябе шмат розных станцый-прыпынкаў.
У 6 “В” класе прайшла прафарыентацыйная гульня “Знайдзі сябе”. Школьнікі не толькі падзяліліся ведамі аб прафесіях сваіх бацькоў, але прадставілі калажы на тэму "Прафесія маёй мары". Акрамя таго, вучні даведаліся пра самыя незвычайныя прафесіі ў свеце
У 7 “В” класе прайшоў круглы стол “Цікавыя прафесіі” і ў 8 “В” квэст гульня “Цудны свет прафесій”. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра разнастайнасць прафесій, пагаварылі пра прафесіі, якія запатрабаваныя і якія хутка знікнуць. Таксама яны расказалі,кім мараць стаць у будучым. Вучні выказалі свае меркаванні пра тое, якімі ўменнямі, навыкамі і якасцямі характару неабходна валодаць, каб стаць адвакатам, настаўнікам, бізнэсмэнам.