итоги 19.10.2024

19.10 Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

         У рамках Дня працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі 19 кастрычніка ў шосты школьны дзень прайшла у 1 “В” класе працоўная акцыя “Восеньскія клопаты”         пад кіраўніцтвам Сімановіч Т.П. Калектыўная праца дзяцей у школе развівае цікавасць да працоўнай дзейнасці, вучыць працаваць згуртавана, дапамагаць адзін аднаму.

 

         У 2 “В” класе      прайшоў круглы стол “Без працы мы нікуды”. Пад такім дэвізам прайшло цікавае выхаваўчае мерапрыемства. Вучні ў гульнявой форме атрымалі веды аб карысці працы і рэдкіх прафесіях, даведаліся якасці, якімі павінен валодаць чалавек, каб стаць сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. 

         3 “В” Інтэлектуальная гульня “Усе прафесіі важныя”         Лемяза Н.І.

Мэта гульні - знаёмства навучэнцаў з рознымі прафесіямі і відамі дзейнасці. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах "Што лішняе?", "Адгадай прафесію", "Замарочкі з бочкі", "Прафесіі ад А да Я", "Самая-самая...", "Прыказкі аб прафесіях". Малявалі і гаварылі аб прафесіях, якія ім падабаюцца. У ходзе гульні вучні даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага аб прафесіях, паказалі свае веды, эрудыцыю і кемлівасць.

         Кожнае дзіця марыць пра тое, кім будзе працаваць, калі вырасце. Хтосьці хоча быць лекарам, касманаўтам, артыстам або банкірам, а хтосьці працаваць там, дзе працуюць бацькі. Дзеці любяць пераймаць дарослых і таму мараць пра тую прафесію, якую бачаць часта, і яна здаецца ім цікавай. Для вучняў 4 “В”     класа праведзена гутарка “Свет сучасных прафесій”. Прымалі актыўны ўдзел у гутарцы, даведаліся, што свет прафесій  разнастайны, што ўсе прафесіі патрэбныя і важныя.

         Вучні 5 “В” класа сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса “Рамёслы і промыслы беларускай зямлі”, дзе былі створаны ўмовы для пашырэння ўяўленняў вучняў аб разнастайнасці прафесій у сучасным свеце, для знаёмства з новымі прафесіямі , іх ролі ў жыцці людзей.

         6 “В” Дзелавая гульня “Падарожжа ў свет прафесій”         Струг А.М. Вучні выконвалі займальныя заданні, дзяліліся апавяданнямі аб прафесіі сваіх бацькоў, глядзелі ролікі аб розных прафесіях і спецыяльнасцях. У ходзе правядзення гутаркі дзеці атрымалі яркія эмоцыі, захапляльныя ўражанні. 

         7 “В” Віктарына “Цудны свет прафесій” Ярмоліч М.В. У  ходзе правядзення мерапрыемства акцэнтавалася ўвага вучняў на разнастайнасць існуючых прафесій, пашырэнне ведаў дзяцей аб свеце прафесій, аб неабходнасці ўсвядомленага выбару прафесіі. Дзеці ў працэсе мерапрыемства былі актыўныя, працавалі з задавальненнем, з азартам выконвалі цікавыя заданні, уступалі ў дыялог адзін з адным. Правільна выбраць прафесію - значыць знайсці сваё месца ў жыцці. Выбар прафесіі -выбар тваёй будучыні. Для кагосьці гэта ўжо вырашанае пытанне, а хтосьці стаіць на парозе яшчэ адзін крок і неабходна зрабіць галоўны выбар. Каб не памыліцца, рабятам дапамагаюць іх класныя кіраўнікі.

         8 “В” Гульня-спаборніцтва “Свята працы”Сімановіч Н.Ф. Дзецям прапаноўвалася поле для выбару пытанняў у сектарах: Усе работы добрыя, Прафгалаваломкі, Вучоба ў школе - таксама праца, Незвычайныя прафесіі. Навучэнцы змаглі паказаць свае веды аб розных прафесіях сучаснасці, а таксама даведаліся аб незвычайных і запатрабаваных прафесіях XXI стагоддзя.

         Суботні дзень быў накіраваны на тое, каб яшчэ раз пагаварыць аб прафесіях і аб тых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, якія дапамогуць дзецям дасягнуць мэты.