Итоги 12.10.2024

12.10 Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У рамках шостага школьнага дня 12.10.2024  у ДУА «Альшанская сярэдняя школа №2 » прайшлі мерапрыемствы па ЗЛЖ.

У 1 “Б” класе была арганізавана экскурсія “Восень залатая”. Спачатку дзеці назвалі прыметы восені, разгадалі восеньскія загадкі. Потым адправіліся  на пошук асенніх прыкмет. Не забыліся прыхапіць мяч. З задавальненнем пагулялі ў «Горача — холадна» і іншыя рухомыя гульні. Сабралі букеты з жоўтых лістоў, жалуды і каштаны для ўрокаў працоўнага навучання. Сонечныя ўсмешкі дзеці падарылі цёпламу асенняму сонейку.

Вучні 2 “Б” класа адправіліся ў       падарожжа “Школа правільнага харчавання”. Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана паразважаць аб тым, што такое ЗЛЖ. Праведзена міні-лекцыя «Што такое здароўе», гульня «Так, не, не ведаю». А затым для замацавання сваіх ведаў дзеці аформілі плакат «Мы за ЗЛЖ».

З вучнямі 5 “Б” класа  была праведзена віктарына " Сакрэты здароўя ". Вучні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Адказалі на пытанні, разгадалі рэбусы і красворды. Цікава і займальна прайшла гутарка па тэме "Стварай сваё здароўе сам".

6 “Б”    Адкрыты дыялог “Курыць не модна, модна – не курыць”. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу вучняў да праблемы курэння і расказаць пра перавагі здаровага ладу жыцця.Вучні 6 класа мелі магчымасць азнаеміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі, атрымаць памяткі і буклеты на тэму шкоды курэння і карысці здаровага ладу жыцця. Таксама ў ходзе дыялога было прапанавана разгадаць красворд, дзе трэба было не толькі знайсці “схаваныя” словы, але і выказаць свае меркаванні пра курэнне.

У 7 “Б” класе        прайшоў круглы стол “Да здароўя з кнігай”. Вольга Мікалаеўна расказала вучням,  што кніга важная ў чытацкіх прыхільнасцях. Бо ў кнізе вельмі шмат напісана чаго добрага, чаму яна можа навучыць. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, расказвалі пра свае любімыя кнігі і аўтараў. У ходзе гутаркі адказалі на праблемнае пытанне "А што такое здароўе?", паспрабавалі скласці  меню для падлетка, якое ўключае ў сябе разнастайныя прадукты харчавання. Прагледзеўшы розныя кнігі, даведаліся пра самыя шкодныя і бяспечныя харчовыя дабаўкі. Абмяркоўвалі ўплыў шкодных звычак на здароўе.

З мэтай далучэння дзяцей да захавання навыкаў здаровага ладу жыцця і выхавання пачуцця адказнасці за ўласнае здароўе, класным кіраўніком 8 “Б” класа, Стаднік Г.С., быў праведзены круглы стол “Шкодныя звычкі не для нас”.