Итоги 05.10.2024

05.10 Дзень грамадзянскага і патрыятычнага,

духоўна-маральнага выхавання

У рамках шостага школьнага дня у 1 “А”       класе прайшоў карагод малюнкаў “Беларусь сінявокая”. Падчас малявання дзеці пагаварылі аб тым, што хвалюе кожнага чалавека, без чаго жыць вельмі цяжка, страшна і часам нават немагчыма. Гэта мір на Зямлі. Вучні ўспомнілі тых, хто падарыў нам шчаслівае дзяцінства цаной свайго жыцця. Дзеці расказалі пра сваіх прадзедаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што будуць апяваць тую дзяржаву, у якой яны нарадзіліся і выраслі, у якой жылі іх продкі, а таксама будуць дастойнымі прадаўжальнікамі ўсіх дастойных спраў нашага з вамі народа.

Піваварэвіч Ганна Пятроўна правяла размову у 2 “А” класе на тэму “Дзеці вайны”. Размова была накіравана на дапамогу вучням зразумець вытокі мужнасці беларускага народа, выдатны подзвіг людзей, у тым ліку і моладзі ў цяжкія гадзіны Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 2 класа вучыліся  весці дыскусію, слухаць апанента, а таксама адстойваць сваю пазіцыю. Размова на тэму вайны спрыяла фарміраванню патрыятычнай свядомасці, выхоўваць павагу да гіраічнага мінулага.

3 “А”         Урок – памяці “Я памятаю..Я ганаруся..” На праведзеным мерапрыемстве вучні разважалі аб тым, як важна захаваць гістарычную памяць, памятаць, якім коштам заваявана шчасце, жыць пад мірным небам. Яны ўсвядомілі, што павінны захоўваць у памяці прыклады гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся за мір над галавой, забяспечваючы свой уклад у перамогу.

У 4 “А”класе прайшло завочная падарожжа “Пуцявінамі роднага краю”, з мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, развіцця кругагляду, лагічнага мыслення вучняў.  Новыя факты пра сваю краіну даведалісявучні, падарожнічая па станцыях з пяці тураў: сімвалы, гарады, гісторыя, святы, прырода. У гульні дзеці паказалі свой інтэлект і яшчэ раз пераканаліся, што наша Радзіма мае багатую гісторыю, выдатную прыроду, цікавыя славутасці, шмат выдатных людзей, якія праславілі Беларусь.

5 “А”         Гадзіна духоўнасці “Дзень добры, чалавек!” Дзеці разважалі аб сэнсе жыцця, што патрэбна для шчасця,як паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях. Кожны вучань уяўляў сябе ў будучым, расказаў аб сваіх марах і захапленнях.

6 “А”         Гутарка “Я грамадзянін Беларусі. Вучні расказвалі пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, пра генацыд беларускага народа, пра гераічную спадчыну народа як найважнейшы складнік гістарычнай памяці. Прыйшлі да высновы, што гэтая вайна прыйшла ў кожную хату, у кожную сям'ю. І маладое пакаленне, якое не ведала вайны, павінна памятаць прыклады гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся ў імя будучыні.

7 “А”         Віктарына-падарожжа “Беларусь у маім сэрцы”.  Падчас мерапрыемства вучні ўспомнілі дзяржаўную сімволіку нашай краіны, гісторыю Беларусі, сталіцу і абласныя гарады, славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вучні даведаліся, як развіваецца сучасная эканоміка Беларусі, пра дасягненні ў адукацыі і навукі. У канцы мерапрыемства праводзілася віктарына “Наша Беларусь”, і рэфлексія “Я люблю Беларусь!”, дзе дзеці рассказалі аб тым, што б яны хацелі зрабіць у будучым для нашай краіны.

 

8 “А”         Квэст-гульня “Беларусь – мая старонка”. Памочнікам у гульні былі пялёсткі, на кожным пялёстку былі напісаны назвы “прыпынкаў”: “Сімвалы Беларусі”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Родны край”. На кожным прыпынку  дзеці выконвалі адпаведныя заданні.  Калі ўдзельнікі гульні прайшлі ўсе прыпынкі, то даведаліся, якая нацыянальная скарбніца сёння з’яўляецца сімвалам Беларусі (Нацыянальная бібліятэка). Падарожжа па роднай зямлі дало магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай краіне Беларусь.