Экскурсія ў літаратурны музей Янкі Купалы г. Мінск
23.10.202410.10.2024 вучні нашай школы адправіліся ў літаратурны музей Янкі Купалы.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы — гэта музей з развітай структурай фондаў. З дня заснавання дзейнасць Літаратурнага музея Янкі Купалы была скіравана на камплектаванне матэрыялаў і прадметаў музейнага значэння з мэтай стварэння пастаяннага музейнага фонду, фарміравання экспазіцый і выставак, складання бібліяграфічных даведнікаў і правядзення навукова-даследчай работы, звязанай з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры.Першым збіральнікам музейных рэліквій з’явілася жонка Янкі Купалы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, заслужаны дзеяч культуры БССР, стваральнік і першы дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы.