Школьная святочная лінейка
01.09.2023Сёння 01 верасня 2023 года, на школьную святочную лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года, былі запрошаны навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Альшанскаы счрэдняя школа N.2".
Парадная форма, белыя банты, кветкі, усмешкі, знаёмства з першымі настаўнікамі, першы ў жыцці школьны званок — усё гэта 1 верасня. Для першакласнікаў першы восеньскі дзень-гэта сур'ёзная падзея, дзень, з якога пачынаецца дарога ў новае займальнае жыццё.
Дырэктар школы, Вольга Сцяпанаўна, пажадала ўсім прысутным шанаваць і паважаць адзін аднаго, настаўнікам - дабра і цярпення, дабрабыту, а так сама, каб усе вучні сталі выдатнікамі.
У завяршэнне свята празвінеў першы школьны званок.