05.10.2019 День Учителя

Як і кожны год Дзень настаўніка ў Альшанскай сярэдняй школе №2 праходзіць вельмі ўрачыста і запамінальна. І ў гэтым годзе гэты дзень стаў для нашай школы нечым асаблівым, дзівосным. Ужо з самай раніцы ў школе гучала музыка, вучні віталі сваіх настаўнікаў у дзвярах школы кветкамі і незабыўнымі віншаваннямі.

Вучні 10 “А” класа падрыхтавалі святочны канцэрт “Любімым настаўнікам прысвячаецца”. Віншаванні, юмарыстычныя сцэнкі, музычныя выкананні, танцавальныя нумары – усё гэта было для настаўнікаў нашай школы. Асабліва запамінальным было відэавіншаванне ад былых выпускнікоў з розных куточкаў Беларусі. Са сцэны гучалі віншаванні і словы ўдзячнасці тым людзям, якія носяць ганаровае імя НАСТАЎНІК! Святочная атмасфера была на працягу ўсёй канцэртнай праграмы.