Раздел 7. Порядок формирования штатов и оплата труда работников Школы

Раздзел 7. Парадак фарміравання штатаў і аплата працы работнікаў Школы

79. Працоўныя адносіны работнікаў у Школе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), заключанымі згодна з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і службовымі інструкцыямі.

80. Работнікі Школы маюць права ўдзельнічаць у кіраванні Школай, на абарону прафесійных інтарэсаў, асабістага гонару і годнасці.

81. Штатны расклад Школы зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі на аснове тыповых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.

82. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў, якія падцвярджаюць гэта.

Кваліфікацыйныя    патрабаванні    да   работнікаў    вызначаюцца аведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

83. Да  педагагічнай  дзейнасці  не  дапускаюцца  асобы,  якім займацца   дадзенай   дзейнасцю   забаронена   рашэннем   суда   ці   па медыцынскім паказчыкам, а таксама асобы, якія маюць судзімасці. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў правапарушэнняў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

84. Аплата працы работнікаў Школы здзяйсняецца згодна з дзеючым  заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь,  а  такжа  школьнымі палажэннямі аб матэрыяльным стымуляванні.

85. Атэстацыя педагагічных работнікаў Школы здзяйсняецца ў
ларадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.