Раздел 6. Порядок управления Школой

Раздзел 6. Парадак кіравання дзейнасцю Школы

70. Кіраванне Школай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Статутам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

71. Школу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю Школы. Дырэктар і яго намеснікі па вучэбнай і выхаваўчай рабоце арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, аддзела адукацыі.

Дырэктар прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады начальнікам аддзела адукацыі.

Начальнік аддзела адукацыі заключав з дырэктарам Школы кантракт, у якім вызначаюцца правы, абавязкі і адказнасць дырэктара, умовы яго матэрыяльнага забеспячэння і вызвалення ад пасады, з улікам гарантый, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар можа быць вызвалены ад займаемай пасады да спынення тэрміну дзеяння кантракта на падставе, прадугледжанай ў кантракце, або ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар уносіць у аддзел адукацыі прапановы аб прызначэнні або вызваленні ад пасады сваіх намеснікаў.

72. Дырэктар Школы:

72.1. ажыццяўляе на аснове адзінаначалля кіраўніцтва дзейнасцю Школы і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач і функцый, якія стаяць перад Школай;

72.2 выдае ў рамках сваіх паўнамоцтваў загады, арганізуе і правярае парадак іх выканання;

72.3 здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, правядзеннем тэматычных і выніковых кантрольных работ;

72.4 па ўзгадненню з аддзелам адукацыі прымае на работу і звальняе ва   ўстаноўленым   парадку   намеснікаў   і   педагагічных работнікаў;

72.5 прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку тэхнічны і абслуговы персанал;

72.6 размяркоўвае  і  нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;

72.7 заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Школы, па бягучым рамонце Школы, афармленні і гаспадарчаму напаўненню яе памяшканняў, збудаванняў і г. д.;

72.8 заключае дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;

72.9 ажыццяўляе   асабісты   прыем   грамадзян,   у   тым   ліку індыві дуальных      прадпрымальнікаў      і      прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

72.10 удзельнічае ў пасяджэннях савета аддзела адукацыі, у нарадах, якія праводіць начальнік аддзела адукацыі, яго намеснікі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Школы;

72.11 узначальвае савет Школы і кіруе яго работай;

72.12 згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў Школы;

72.13 у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Школы, распараджаецца маёмасцю і нясе асабістую адказнасць за захаванне маёмасці і яго эфектыўнае выкарыстанне;

72.14 прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;

72.15 выступае асобай наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі Школы, здяйсняе банкаўскія аперацыі, падпісвае фінансавыя дакументы;

72.16 набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;

72.17 заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;

72.18 ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

73. Аплата працы дырэктара Школы, у тым ліку яго заахвочванне вынікі работы, здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

74. Службовыя абавязкі дырэктара Школы зацвярджае начальнік аддзела аддукацыі.

75. У Школе ствараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскія камітэты, дзейнасць якіх здзяйсняецца згодна задпаведнымі палажэннямі.

76. Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

77. Асноўнай  мэтай дзейнасці  апякунскага савета з'яўляецца
садзейнічанне Школе ў ажыццяўленні функцый Статута, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і схільнасцей вучняў, стварэнне слрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.

78. Бацькоўскі камітэт выконвае наступныя функцыі: вучэбна-выхаваўчую (аказанне дапамогі ў вучобе і пазакласнай дзейнасці), культурна-масавую (арганізацыя экскурсій, паездак, наведванне тэатраў,выстаў і г. д.), спартыўна-турысцкую, прафарыентацыйную (дапамога ў правядзенні гутарак аб прафесіях, экскурсій на прадпрыемствы), гаспадарча-бытавую і функцыю карэкціроўкі сямейнага выхавання (работа з небяспечнымі сем'ямі).