Раздел 5. Права и обязанности участников образовательного процесса

Раздзел 5. Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

57. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў Школе з'яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

58. У Школу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Школай рашэннем Столінскага райвыканкама.

Дзецям, якія не прйжываюць на дадзенай тэрыторыі, можа быць адказана ў прыняцці ў школу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.

59. Прыём дзяцей для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні, і медыцынскай даведкі пра стан здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

60. У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўніцца шэсць і больш гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара школы.

Залічэнне ў XI класы праводзіцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

61. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве
вучня, законнага прадстаўніка непаўналетняга, што навучаецца,
ажыццяўляецца:

61.1 у выпадку перахода вучня ў іншую ўстанову адукацыі;

61.1 па ўласным жаданні.

62. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве Школы, ажыццяўляецца ў выпадку непаспяховасці па трох і больш навучальных прадметах, за выключэннем вучняў, якія засвойваюць атрыманне адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, якія не прайшлі выніковую атэстацыю
за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі пры засваенні адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.

63. Школа не мае права пераводзіць вучня ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта няма згоды апошняй.

64. У адпаведны клас Школы пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі выключаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Школы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

65. Асобы, якія не маюць агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, не навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але якія самастойна засвоілі вучэбныя праграмы, па ўзгадненню з аддзелам адукацыі могуць прайсці выніковую атэстацыю за курс базавай агульнаадукацыйнай або за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы экстэрнам.

Парадак праходжання экстэрнам выніковай атэстацыі за курс базавай агульнаадукацыйнай школы або за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

66. Вучні:

66.1 маюць права:

на адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

пераход у іншую ўстанову адукацыі, у парадку устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

навучанне па індывідуальнаму навучальнаму плану ў межах адукацыйнай праграмы;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, навучальнай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Школы;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Школы;

заахвочванне за поспехі ў навучальнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Школай

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах і іншых мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

моладзевых і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

66.2 абавязаны:

старанна вучыцца, двалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Школы, падтрымліваць яе традыцыі;

паводзіць сябе з годнасцю, праяўляць павагу да малодшых, равеснікаў, старэйшых, быць міласэрным і чалавечным;

падпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых працаўнікоў Школы, рашэнням органаў самакіравання Школы і вучнёўскага самакіравання, патрабаванням дадзенага Статута;

прытрымлівацца класічнага дзелавога стылю ў адзенні.

66.3 Вучню школы забараняецца:

праносіць у школу і мець пры сабе выбухованебяспечныя прадметы, а таксама патроны, зброю і г. д.;

правакаваць бойкі ў школе, а таксама ўдзельнічаць у іх, за выключэннем выпадкаў самаабароны ў межах, якія дапускаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

беспрычынна адсутнічаць на занятках;

знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

курыць у памяшканні і на тэрыторыі школы;

прымаць удзел у азартных гульнях;

красці, дапускаць вандалізм, свядома наносіць шкоду школьнай маёмасці, уласнасці вучняў і работнікаў школы;

не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх недобрасумленна;

насіць у памяшканнях Школы галаўныя ўборы;

карыстацца без дазволу настаўніка плеерамі, іншымі электроннымі прыстасаваннямі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі;

нецэнзурна выказвацца.

67. Педагагічныя работнікі:

67.1 маюць права на:

абарону прафесійнага гонару;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, волю выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычным матэрыялам;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і ўтрыманні структурных элементаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел   у   навуковай,   навукова-тэхнічнай,   экспериментальна^ інавацыйнай, міжнароднай-дзейнасці Школы; удзел у кіраванні Школы; павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай гГінасці;

аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, Лнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

іншыя правы педагагічных працаўнікоў усталёўваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Школы;

на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі;

на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выбіраць і быць выбранымі ў органы самакіравання.

67.2 абавязаны:

якасна і ў поўным аб'ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць здольнасці і схільнасці вучняў;

аказваць уплыў на фарміраванне ў школьнікаў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

выбіраць найболып аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

своечасова (не радзей аднаго разу ў пяць гадоў) праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі;

якасна рыхтавацца да правядзення заняткаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, планаваць сваю работу на год і кожны ўрок;

авалодваць высокімі маральнымі якасцямі;

паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў;

выконваць загады і ўказанні дырэктара Школы і яго намеснікаў, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;

канкрэтныя абавязкі настаўніка вызначаюцца інструкцыяй адпаведнай пасады.

67.3 нясуць адказнасць:

за дакладнасць прадстаўленых дакументаў і звестак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

68. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі вучняў:

могуць удзельнічаць у кіраванні Школай. У выпадку ўдзелу ў кіраванніШколай яны абавязаны выконваць патрабаванні Статута Школы і ішпых нарматыўных і прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Школы:

нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных ;• для атрымання імі адукацыі.

Абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця дзіцяці; паважаць гонар іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

69. Педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаунікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў Школы, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.