Раздел 4. Права и ответственность Школы

Раздзел 4 Правы і адказнасць Школы

55. Школа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі
мае права:

уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел адукацыі прапановы па ўдасканаленню сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі на падставе Палажэння аб платных паслугах, якое распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, зацверджаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

56. Школа нясе адказнасць:

за якасць дадзенай адукацыі і паслуг;

за захаванне і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы; іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.