Раздел 3. Организация образовательного процесса и методическая работа

Раздзел 3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу і метадычная работа

24. Школа складаецца з двух узроўняў: узроўню агульнай базавай адукацыі і ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі. Узровень агульнай базавай адукацыі склад аецца з дзвюх ступеняў:

агульнай пачатковай адукацыі (тэрмін навучання- 4 гады, I-IV класы);

агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання, з улікам пачатковай адукацыі - 9 гадоў, I-IV, V-IX класы).

Узровень агульнай сярэдняй адукацыі ўключае трэцюю ступень: агульную сярэднюю адукацыю (тэрмін навучання з улікам базавай адукацыі- 11 гадоў, I-IV, V-IX, X-XIкласы (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 11-12 гадоў - ХІІ-ХІІІ класаў).

24.1 Агульная пачатковая адукацыя (I ступень) з'яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковага погляду на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асноў асабістай гігіены,
здаровага ладу жыцця.

Адукацыйны працэс у Iі II класах па рашэнню аддзела адукацыі можа здзяйсняцца на базе дашкольных устаноў.

24.2 Агульная базавая адукацыя (І-ІІ ступені) з'яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ў Школе або ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне на І-ІІ ступенях забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

24.3   Агульная сярэдняя адукацыя (III ступень) завяршае агульнаадукацыйную падрыхтоўку вучняў. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай
адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, або да ўсвядомленнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.

25. Па рашэнні Заснавальніка могуць быць адкрыты спецыялізаваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэграванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

26. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

Атэстацыя вучняў здзяйсняецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў Iі II класаў. Атэстацыя вучняў Iі II класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая дапускае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.

Атэстацыя можа здзяйсняцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах. Дапускаецца спалучэнне ўказаных форм. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства адукацыі).

27. Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе выстаўленне адзнак за год (гадавая адзнака) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

28. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

29. У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на падставе гадавых адзнак.

30. Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

31. Парадак пераводу вучняў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Вучні, якія прапусцілі больш за 45 вучэбных дзён на працягу навучальнага года па хваробе або ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета Школы.

32. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.

Выпускнікі, якія дабіліся выдатных поспехаў у вучобе за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

33. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

Выпускнікі Школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з атрыманнем атэстата асобага ўзору, а за адменныя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў - пахвальнымі лістамі.

34. Вучням, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агўльнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі ўзору.

35. Вучням, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку і паспяхова вытрымалі выпускны кваліфікацыйны экзамен, выдаецца пасведчанне аб прысваеннІ адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага).

36. Навучанне ў Школе здзяйсняецца на беларускай мове.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ў Школе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх мовы, якія вывучаюцца, вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

Па жаданню вучняў і іх бацькоў, або іншых законных прадстаўнікоў могуць быць створаны класы з рускай мовай навучання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

37. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў Школе здзяйсняецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі Міністэрствам адукацыі.

Штогод на падставе Тыповага вучэбнага плана Школа распрацоўвае асабісты план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.

Школа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў на факультатывах.

Арганізацыйна-выхаваўчая работа здзяйсняецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ў Школе.

38. Навучальны год у Школе пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працягласць і тэрміны заканчэння навучальнага года вызначаюцца Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год.

На працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю 30 каляндарных дзён, для вучняў Iі II класаў - не меней 37 каляндарных дзён.

Таксама ўстанаўліваюцца летнія канікулы працягласцю не меней 12 каляндарных тыдняў. Для вучняў IX класаў не меней 10 каляндарных тыдняў.

39. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях.

40. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, IIiIII ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў,   арганізацыі   працоўнага   навучання,   у   тым   ліку навучальных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах (вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі), у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі.

41. Адукацыйны працэс арганізоўваецца ў форме ўрокаў і розных форм пазакласнай і пазашкольнай работы. У вучэбным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатывы, лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі.

Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні задаюцца з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. УI класах дамашнія заданні не задаюцца.

42. Працягласць урока ў I класах - 35 хвілін, у ІІ-ХІ класах - 45 хвілін. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Школы. Пачатак заняткаў і змен, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам школы ў адпаведнасці з Санітарнымі правіламі і нормамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнаадукацыйных устаноў» (далей - санітарныя правілы і нормы).

43. Харчаванне вучняў у Школе арганізоўваецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, які зацвярджаецца дырэктарам.

44. Форма атрымання адукацыі ў Школе - вочная.

Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа здзяйсняцца на даму па індывідуальным вучэбным планам у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Дапускаецца таксама на падставе заяў бацькоў вучняў або асоб, якія іх замяняюць, і па ўзгадненню з аддзелам адукацыі прадстаўленне вучню магчымасці атрымання агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў сям'і або па індывідуальнаму вучэбнаму плану. Рашэнне аб навучанні вучня на даму па адным, некалькім або па ўсіх прадметах адпаведнага класа, або па індывідуальнаму плану і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Школы і зацвярджаецца загадам дырэктара. Навучанне вучняў самастойна (у сям'і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Школы ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

Калі вучань да паступлення ў Школу або за час навучання самастойна (у сям'і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Школы ва ўстаноўленным парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў адпаведны клас.

45. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі заканчваецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.

46. Выхаванне вучняў ў Школе ажыццяўляецца ў працэсе навучання, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

47. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ў школе з'яўляюцца:

48.1. фарміраванне духоўнай і маральна сталай, творчай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;

48.2. выхаванне грамадзяніна і патрыёта;

48.3. выхаванне павагі да сябе і іншых людзей, сям'і, традыцый і звычаяў беларускага народа, культуры іншых нацыянальных супольнасцей;

48.4. педагагічная і псіхалагічная падтрымка ў сацыяльным развіцці асобы;

48.5.развіццё пачуцця калектывізму і навыкаў міжасобасных адносін;

48.6. авалодванне навыкамі бяспечных і культурных паводзін, здаровага ладу жыцця;

48.7. фарміраванне экалагічнай культуры;

48.8. псіхолага-педагагічная прафілактыка дэвіянтных паводзін
вучняў.

48. Працоўная дзейнасць вучня можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных формах працоўных аб'яднанняў на працягу навучальнага года і ў канікулярны час.

49. Перавод (накіраванне) вучняў ў спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння ўстаноў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

50. Арганізацыя і функцыяванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

51. Школай ажыццяўляецца метадычная работа па пытаннях выкарыстання навукова-метадычнай базы і прымянення педагагічных тэхналогій навучання.

52. Метадычная работа праводзіцца Школай па наступных накірунках:

аказанне дапамогі педагагічным работнікам у ажыццяўленні індывідуальнага падыходу'ў навучальна-выхаваўчым працэсе;

удзел у экспертизе педагагічных інавацый, апрабацыі падручнікаў, навучальных праграм і методык;

метадычная дапамога і падтрымка педагагічных работнікаў у іх рабоце з дзецьмі;

вывучэнне і распаўсюджванне перадавога вопыту педагагічнай работы праз удзел у правядзенні семінараў, канферэнцый, метадычных аб'яднанняў.

53. У Школе маецца бібліятэчны фонд вучэбнай літаратуры. Папаўненне, абнаўленне, улік, захаванне і выкарыстанне бібліятэчнага фонду вучэбнай літаратуры ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.

54. Педсавет Школы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.