Раздел 2. Предмет и основная цель деятельности школы, её основные задачи

Раздзел 2. Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Школы, яе асноўныя заданы

15. Прадметам дзейнасці Школы з'яўляецца ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

16. Асноўнай мэтай Школы з'яўляецца: фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які паважае правы і свабоды чалавека, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, любові да сям'і і Радзімы праз рэалізацыю дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.

17. Асноўнымі задачамі Школы з'яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных першасных ведаў і навыкаў для выбару ў далейшым прафесіі;

падрыхтоўка вучняў да паступлення ва Школы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

фарміраванне і развіццё асобы школьнікаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, забеспячэнне авалодвання сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

18. Школа:

будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва;

узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароў'я, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

супрацоўнічае з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

У Школе забаронена стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

19. Асноўнымі відамі дзейнасці Школы, у адпаведнасці загульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2006. «Віды эканамічнай дзейнасці» (далей - АКРБ 005-2006), з'яўляюцца:

19.1  Агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі) (код групіроўкі 80102);

19.2  Агульная сярэдняя адукацыя (код групіроўкі 80210).

20. Школа здзяйсняе пазабюджэтную фінансава-гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасці АКРБ 005-2006:

20.1   Вырошчванне агародніны, іх насення і расады (код групіроўкі 01121);

20.2   Кветкаводства (код групіроўкі 01122);

20.3    Вытворчасць вырабаў з пробкі, саломкі і матэрыялаў для пляцення (код групіроўкі 20520);

20.4  Аптовы гандаль ломам і адходамі чорных і каляровых металаў (код групіроўкі 51571);

20.5  Аптовы гандаль неметалічнымі адходамі і неметалічным ломам (код групіроўкі 51579);

20.6  Перавозкі іншымі відамі транспарту, які падначальваецца раскладу (код групіроўкі 60219);

20.7  Дзейнасць школы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў (код групіроўкі 80410);

20.8 Пазашкольнае выхаванне і навучанне (код групіроўкі 80422);

20.9 Дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ
танцаў (код групіроўкі 92342);

20.10 Дзейнасць бібліятэк (код групіроўкі 92512);

20.11 Дзейнасць музеяў (код групіроўкі 92521);

20.12 Дзейнасць спартыўных аб'ектаў (код групіроўкі 92610);

20.13 Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (код групіроўкі 93040).

21. Пры пашырэнні пераліку відаў дзейнасці Школа ў вызначаным парадку ўносіць адпаведныя змены ў свае ўстаноўчыя дакументы.

22. Дзейнасць, якая падлягае ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», здзяйсняецца Школай пасля атрымання ў вызначаным парадку адпаведных ліцэнзій.

23. Даходы, якія атрымлівае Школа ад гаспадарчай дзейнасці, з'яўляюцца ўласнасцю Школы.