Раздел 1. Общие положения

Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Альшанская сярэдняя школа №2» (далей - Школа) з'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе I - XI класаў, у якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і аховы праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца навучальна-трэніравальны працэс па відах спорту.

2. Заснавальнікам Школы (далей - Заснавальнік) з'яўляецца Стодінскі раённы выканаўчы камітэт (далей- Столінскі райвыканкам). Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны Заснавальнікам кіраваць дзейнасцю Школы, з'яўляецца аддзел адукацыі Столінскага раеннага выканаўчага камітэта (далей - аддзел адукацыі).

Дзяржаўная рэгістрацыя Школы як юрыдычнай асобы, унясенне змен і дапаўненняў ва Устаў здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Школа створана рашэннем Столінскага райвыканкама ад 8 жніўня 2011 года № 1273 у форме Школы на падставе дзяржаўнай маёмасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.

4. Школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, самастойна нясе адказнасць па сваім абавязацельствам, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

5. Школа адказвае па сваім абавязацельствам грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідзіярную адказнасць па яе абавязацельствам нясе Заснавальнік.

6. Маёмасць Школы з'яўляецца непадзельнай і не можа быць размеркавана па укладах (долях, паях), у тым ліку і паміж работнікамі Шкоды. Маёмасць Школы з'яўляецца ўласнасцю Столінскага раеннага савета дэпутатаў і належыць Школе на праве аператыўнага кіравання.

7. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, адпаведныя бланкі і штамп, рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь, можа маць свой гімн, флаг, эмблему.

8. У сваей дзейнасці Школа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі і загадамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, загадамі органаў кіравання адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Статутам.

9. Змяненні і дапаўненні ў Статут Школы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках:

стварэння адасобленых структурных падраздзяленняў, прадстаўніцтваў, філіялаў;

змены ўласніка маёмасці;

змянення мэт і відаў дзейнасці, назвы, месца знаходжання, парадку ўтварэння маёмасці і размеркавання прыбытку, парадку салідарнай і субсідзіярнай адказнасці Заснавальніка, а таксама другіх фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павінны змяшчацца ў заснавальных дакументах;

змянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ў адпаведнасцІ з якімі патрабуецца ўнясенне змен і дапаўненняў у заснавальныя дакументы, калі гэтым заканадаўствам іншыя тэрміны не ўстаноўлены.

10. Месца знаходжання Школы: вуліца Цэнтарльная, дом 4, 225557, аграгарадок Алыпаны, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.

11. Поўная назва Школы:

на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Альшанская сярэдняя школа №2».

на рускай мове: Государственное учреждение образования «Ольшанская средняя школа №2».

Скарочаная назва Школы:

на беларускай мове: Альшанская сярэдняя школа №2. на рускай мове: Ольшанская средняя школа №2.

12. Школа можа мець абасобленыя падраздзяленні, якія размешчаны паза месца яе знаходжання і якія здзяйсняюць усе або частку яе функцый у тым ліку функцыю прадстаўніцтва. Такія падраздзяленні з'яўляюцца філіяламі.

13. Кіраванне дзейнасцю філіялаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам Школы і Палажэннем, якое зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі.

14. Філіялы ствараюцца, рэарганізоўваюцца, перайменоўваюцца і ліквідуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.